Праўнук рэпрэсаванага ў савецкія часы атрымаў адказ ад Давыдзькі
Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька адказаў на калектыўны зварот, ініцыяваны студэнтам з Беластоку Антонам Касцовым. У электронным звароце, падмацаваным подпісамі, ішла гаворка пра адказнасць за “адмаўленне сталінскіх рэпрэсіяў, іх апраўданне і прапаганду”:
– Апошнім часам я бачу як у інтэрнэце публічна, галоўным чынам прадстаўнікі так званага “рускага свету”, спрабуюць абяліць Сталіна, апраўдаць рэпрэсіі, апраўдаць рэжым. Гэта не павага да беларусаў, да беларускай гісторыі. Гэта павінна карацца, быць асуджаным на высокім дзяржаўным узроўні. І архівы КГБ павінны быць адкрытыя для ўсіх, таму што беларусы маюць права ведаць праўду пра сваю гісторыю.
Між іншым, Генадзь Давыдзька ў адказе не ўхваліў прапанову грамадзянаў аб увядзенні крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за “адмаўленне сталінскіх рэпрэсіяў, іх апраўданне і прапаганду”.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.