Праўнук Сталіна назваў «маральнымі вырадкамі» тых, хто апраўдвае рэпрэсіі
Праўнук Іосіфа Сталіна Якаў Джугашвілі заявіў, што тыя людзі, хто ўхваляе палітыку рэпрэсій, – «маральныя вырадкі».
– Амаль палова рэспандэнтаў (46%) лічаць, што злачынствы ў сталінскую эпоху былі апраўданыя „вялікімі мэтамі і вынікамі”. Што вынікае з сэнсу гэтай фармулёўкі? Напэўна толькі тое, што 46% лічаць злачынства цалкам нармальным з’явай. Хлусня ператварае народ у маральных вырадкаў і дэгенератаў, якія шчыра лічаць, што вялікія мэты дасягаюцца шляхам здзяйснення злачынстваў дзяржаўнымі служачымі, хто па працоўным абавязку мае са злачынствамі змагацца, – заявіў Джугашвілі Znak.com.
Нагадаем, ровень станоўчых адносінаў расейцаў да постаці Іосіфа Сталіна дасягнуў максімальнага паказчыка за ўсе гады, вынікае з даследавання «Левада-цэнтра». Так, пра свае захапленні Сталіным, павазе ці сімпатыі да яго заявіў 51% рэспандэнтаў. Павагу да Сталіна адчувае 41% апытаных. Пры гэтым доля тых, хто негатыўна ставіцца да Сталіна, адчуваючы раздражненне, страх або агіду, сярод расейцаў утрая ніжэй – 14%.
Фота: скрыншот з відэа