“Права выбару. Гародня”: падводзяць першыя вынікі
Кіраўнік кампаніі „Права выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка падводзіць першыя вынікі рэгістрацыі назаральнікаў. Па яго словах колькасць назіральнікаў сёлета дастатковая:
– На дадзены момант мы вылучылі на 50 участкаў нашых назіральнікаў, накіравалі туды больш за 70 чалавек, якія, я спадзяюся, будуць назіраць выбарчы працэс. Калі ім будуць замінаць, то будзем пісаць скаргі і дамагацца таго, каб выбары праходзілі адкрыта і галосна.
Апроч кампаніі “Права выбару”, у якую ўваходзяць прадстаўнікі 8 палітычных партый і грамадскіх арганізацый, на выбарах-2020 будуць лічыць галасы прадстаўнікі кампаніі “Сумленныя людзі”, якія прадстаўляюць аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя