Праваабарончай арганізацыі адмовілі ў рэгістрацыі (абноўлена)



prav_chal

Праваабарончая арганізацыя „Пакт” пасля адмовы Міністэрства юстыцый ў рэгістрацыі, якую адзін з заснавальнікаў Міхаіл Пастухоў лічыць нежаданнем уладаў выконваць рашэнні Камітэту ААН, будзе шукаць іншыя шляхі для працы. Не выключана, што «Пакт» будзе зарэгістраваны за мяжой, кажа праваабаронца Леанід Судаленка:

Трэба вырашаць як далей працаваць – гэта самае галоўнае. Мы ж не ставілі мэтай зрабіць арганізацыю дзеля арганізацыі. Напэўна, паспрабуем атрымаць рэгістрацыю ў Літве.

Дакументы на рэгістрацыю новае грамадскае аб’яднанне падавала ў Міністэрства юстыцыі 27 чэрвеня. Старшынём “Пакту” быў абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намеснікам — Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам — Леанід Судаленка.

* * *

Дакументы на рэгістрацыю новае грамадскае аб’яднанне падавала ў Міністэрства юстыцыі 27 чэрвеня. Старшынём “Пакта” быў абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намеснікам — Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам — Леанід Судаленка.

У адным месцы пераблытаны год нараджэння, а ў другім – нумар кватэры. Я не ведаю, чаму гэта так. Канешне, па факце адмовы пойдзем у Вярхоўны суд. Цяпер трэба думаць, што рабіць далей, як працаваць пасля гэтай адмовы.

Міхаіл Пастухоў у сваю чаргу лічыць, што такія тэхнічныя памылкі можна лёгка выправіць, калі б Міністэрства юстыцыі звязалася з заснавальнікамі і паведаміла пра недакладнасці ў дакументах. “Яны не хочуць рэгістраваць нашу арганізацыю, бо не хочуць выконваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека”, — сказаў праваабаронца.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя