Праваабарончаму цэнтру «Вясна» уручылі прэмію «Арол Яна Карскага»



Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію «Арол Яна Карскага». Яе ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

Гэтая прэмія з’яўляецца натхняючым актам, і яна шматбаковая, адзначае старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі:

– З аднаго боку гэта адзнака і праваабаронцам і ўсяму беларускаму народу, які актыўна зараз змагаецца са права жыць у нармальнай, дэмакратычнай краіне. І ў то жа час гэта прэмія, якая паказвае, што з правамі чалавека ў нас не ўсё нармальна, бо ў краінах, дзе шануюцца правы чалавека, дзе шануюцца законы, дзе працуюць справядлівыя суды, там такія прэміі не ўручаюцца.

Хваля рэпрэсій зараз дасягнула вельмі высокага ўзроўню. І церпяць ад гэтага і самі праваабаронцы. 17 верасня, у дзень уручэння прэміі Яна Карскага, супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі сябру “Вясны” Марфу Рабкову. Яна падазраецца ў ч.3 арт. 293 Крымінальнага Кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ПЦ „Вясна”