Праваабарончы шпацыр у Смалянах
30 чэрвеня ў межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.
Удзельнікі Праваабарончага шпацыру на фоне балотнага замка Белы Ковель.
Каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда ў Смалянах.
Каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, Андрэй Палуда, заўважыў падчас шпацыру:
- Смяротнае пакаранне – старонка гісторыі Беларусі, але гэта такая старонка, якую хочацца хутчэй перагарнуць, каб сучаснасць і будучыня былі без смяротнага пакарання.
Дамініканскі касцёл у мястэчку Смаляны.
Знак „Ахоўваецца дзяржавай” на Дамініканскім касцёле.
Падчас Праваабарончага шпацыра на вуліцы мястэчка Смаляны.
Віктар Трацякоў, рэжысёр дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, распавёў, чаму менавіты Смаляны былі паказаны ў фільме:
- Значная частка фільма, якая тычыцца Вялікага Княства Літоўскага праілюстраваная кадрамі са Смалянаў. Вельмі хацелася паказаць гэтае незвычайнае мястэчка на Усходзе Беларусі, якое мае шматлікі помнік даўніны, харахтэрныя для заходняй цывілізацыі: балотны замак Белы Ковель, Дамінканскі касцёл. Адметная і сама атмасфера старажытнага беларускага мястэчка.
Беларускае Радыё Рацыя