Праваабарончы цэнтр “Вясна” святкуе 20-годдзе
З 1996-га года сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” па ўсёй Беларусі бароняць людзей, пацярпелых ад беззаконня і несправядлівасці ды ад пераследу ўладаў.
За сваю дзейнасць праваабаронцы трапляюць пад рэпрэсіі. Тым не менш яны не спыняюць сваёй дзейнасці, кажа баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша:
– Пастаянны ўціск – гэта само сабой, прыходзілася сядзець у пастарунках, бываць у судзе, дзе цябе суправаджаюць міліцыянты быццам ты злачынец. Дзякуй праваабарончаму цэнтру “Вясна”, ён дапамагае ўсім аплачваць штрафы. Я рады, што мы дажылі да 20-ці год, віншую ўсіх сяброў і жадаю, каб мы хутчэй дачакаліся людскага жыцця.
У 1995-м годзе Сяргей Гоўша абіраўся дэпутатам абласнога савета, разам з сябрамі ствараў Таварыства беларускай мовы ды экалагічны саюз. Вядзе маніторынг усіх акцый, якія ладзяць актывісты. Прысутнічае ў судах над тымі, хто звярнуўся да праваабаронцаў па дапамогу.
Беларускае Радыё Рацыя