Праваабаронец абскарджвае сваё затрыманне



Праваабаронец з Пінску Алесь Рамановіч абскарджвае свае затрыманне, якое адбылося роўна тыдзень таму ў момант шпацыру з паплечнікамі па гістарычным цэнтры. Таксама ён мае намер прыцягнуць да адказнасці тых асоб, якія стварылі яму ў ізалятары нялюдскія ўмовы: не давалі спаць, есці, наўмысна адкрылі вакно, не вадзілі ў прыбіральню ды нават адабралі кнігу.

Праваабаронец не выключае таго, што яго самога паспрабуюць звінаваціць у хлусні, але ягоныя словы лёгка пацвярджаюцца:

– Расказаў тое, як яно было. Я нічога не прыдумаў. Калі яны хочуць мяне ў нейкай хлусні абвінаваціць, то яны тады павінны ўзяць запісы з відэакамер. Там стаіць дзве відэакамеры ў камеры, у якой я сядзеў. Няхай усё правераць, яны пабачаць, што я не падманваю.

Алесь Рамановіч упэўнены, што ціск на яго – гэта спроба прымусіць маўчаць і не браць актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

Беларускае Радыё Рацыя