Праваабаронца Алеся Рамановіча пакаралі штрафам
У Пінску праваабаронца Алеся Рамановіча пакаралі штрафам на 3 840 рублёў за тое, што 3 красавіка, падчас прагулкі з сябрамі па гістарычным цэнтры, на яго куртцы быў нагрудны значак „Пагоня”. Тады гэта расцанілі, як несанкцыянаваны адзіночны пікет.
Праваабаронца гаворыць, што гэта фармальная зачэпка, каб прымусіць замаўчаць:
– Хутчэй за ўсё маё затрыманне – гэта спроба, каб я проста замаўчаў, проста неяк мяне запалохаць. Крымінальнай справы на мяне не могуць, ніякага матэрыялу на мяне няма, таму проста такім чынам ціснуць. Хочуць на мяне неяк націснуць, каб я нічога наогул не рабіў.
У сакавіку Алесь Рамановіч таксама атрымаў штраф у памеры 3 200 рублёў за ўдзел у акцыі „Не вайне”, якая адбылася на гарадской плошчы. Такім чынам з праваабаронцы агулам будуць спагнаць 7 040 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя