Праваабаронца: Міліцыя няўхільна страчвае давер у народа



Апошнія падзеі з ужываннем фізічнай сілы супрацоўнікамі беларускай міліцыі ставяць пад сумнеў аўтарытэт і давер да гэтай праваахоўнай структуры.

Служба, якая існуе за кошт народа, не заўсёды стаіць на ахове інтарэсаў гэтага народа. Неправамерныя і непрафесійныя дзеянні, ілжэсведчанне, уседазволенасць характэрны для часткі міліцыянтаў. Бальшыня апытаных на вуліцах Бярозы не вельмі давярае міліцыі:

– Давяраем. Я з ёй не сутыкаўся.

– Давяраю. Я колькі разоў звярталася – і мне дапамагалі.

 – Не, не. Непакояць не па справе.

– Пяцьдзясят на пяцьдзясят. То там забілі, то там пабілі.

– Не зусім.

– Беларускай міліцыі ніяк нельга давяраць.

Паводле сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Сяржука Русецкага, міліцыя ўсё больш і больш страчвае давер у народа. З праваахоўнай структуры ператвараецца ў палітычны інструмент дзейнага рэжыму. Асабліва з увагай на пераслед незалежных журналістаў і апанентаў улады:

– Калі ў адным выпадку, напрыклад, на судзе супраць незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, ці пры разгоне нейкіх дэманстрацый можна дзейнічаць па загадзе кіраўніцтва, то чалавек тады так дзейнічае і ў іншых абставінах, не зважаючы на тое, наколькі яго дзеянне адпавядае закону.

Сяржук Русецкі лічыць, што наспеў час колькасць міліцыянтаў змяніць на якасць. Беларусь займае першае месца ў свеце па колькасці міліцыянтаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта, па-першае, абцяжарвае бюджэт, а па-другое, непрафесійныя і жорсткія дзеянні некаторых міліцыянтаў выклікаюць пачуццё недаверу не толькі да міліцыі, але і да ўлады наогул.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя