Праваабаронца наведаў фермера Аляксандра Бяльчука
Праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін наведаў у вёсцы Арлянка Маларыцкага раёна ўладальніка вялікай дапаможнай гаспадаркі Аляксандра Бяльчука.
Аляксандр адбываў 3 месяцы пакарання нібы за збіццё інспектара ДАІ Сяргея Няліповіча. З іх 2 месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Пад час судовага працэсу над фермерам праваабаронца ўвесь час быў побач.
Уладзімір Вялічкін вельмі ўсцешаны, што няволя не зламала Аляксандра Бяльчука:
– Вельмі прыемна было пабачыць Аляксандра Бяльчука пасля адбыцця тэрміну пакарання, бачыць, як ён з аптымізмам глядзіць ў будучыню, верыць у перамогу праўды. І я думаю, што ён яшчэ паваюе.
Аляксандр Бяльчук – шматдзетны бацька. Мае вялікую гаспадарку: 50 кароў і 80 гектараў зямлі. За тое, што бараніў у двары свой самаробны трактар ад незаконнай канфіскацыі, атрымаў 3 месяцы арышту.
Беларускае Радыё Рацыя