Праваабаронца: Назіральнікі цяпер могуць прысутнічаць пры перадачы дакументаў у акруговую камісію
Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі ўжо закрытыя ад 20-00. Працэс падрахунку галасоў, які пачаўся – не астатняя працэдура, да якой могуць далучыцца незалежныя назіральнікі. Згодна з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі ад 6 жніўня 2019, якая пайшла насустрач рэкамендацыям АБСЭ, цяпер дазваляецца назіральнікам паўдзельнічаць яшчэ ў адной працэдуры.
Кажа Раман Юргель – назіральнік па 49-й акруговай выбарчай камісіі ў Гародні.
– Прыбыць у акруговую камісію і бачыць механізм перадачы пратакола і дакументаў у акруговую камісію. Зафіксаваць, ці няма ў пратаколах недарэчнасцяў, або нейкіх парушэнняў запісаў.
Ці ўдасца скарыстацца гэтым правам назіральнікам? Можа будзе дазнацца пазней.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя
