Праваабаронца пра судовы канвеер на Берасцейшчыне
Выхад на волю палітвязняў і новыя крымінальныя палітычна матываваныя справы пераважна за абразу прадстаўнікоў улады, а таксама папаўненне спіса экстрэмістаў і тэрарыстаў.
Такімі сталі апошнія некалькі тыдняў на Берасцейшчыне. Пакуль усё без зменаў, адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна:
– З таго, што ў нас адбываецца ў нас у галіне рэпрэсій, усё больш-менш як заўсёды. Мабыць трохі знізілася колькасць, але ў мінулым годзе ў студзені таксама было адноснае зацішша. Мы бачым, што запланаваныя пасяджэнні на наступны тыдзень. У лютым судовы канвеер будзе працаваць як заўсёды.
Праваабаронца дадала, што палітвязні з Берасцейшчыны, як і ў іншых беларускіх рэгіёнах, цяпер выходзяць на волю выключна таму, што цалкам адбылі прызначанае ім пакаранне.
Беларускае Радыё Рацыя