Праваабаронца: Праца на замежнае СМІ не з’яўляецца правапарушэннем
„Беларускіх журналістаў не маюць права караць за супрацу з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі”, – каментуе пераслед незалежнай журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай праваабаронца Барыс Бухель. Па яго словах, штрафы, якія выпісваюць улады па артыкуле 22.9 адміністрацыйнага кодэкса – неправамерныя:
– За тое, што працаваў на замежныя СМІ, можна толькі пальчыкам пагразіць. Гэта не з’яўляецца правапарушэннем, правапарушэннем з’яўляецца толькі тое, што запісана. Прадукцыя СМІ – гэта менавіта ваша прэрагатыва, там прымяняецца некалькі тэрмінаў. Журналіст – гэта творчае, а прадукцыя СМІ, калі ўжо рэдактар падпіша і паставіць. За гэта павінна рэдакцыя несці адказнасць, а не журналіст.
Прыгадаем, што на Тамару Шчапёткіну, як даведалася сама журналістка, зноў рыхтуюць адміністрацыйную справу. Яна ўжо атрымала некалькі штрафаў па абвінавачванні ў працы на Беларускім Радыё Рацыя без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Апошні штраф быў больш як на 7 мільёнаў рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя