Праваабаронца: Сілавікі па-рознаму ставяцца да грамадзян, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне
“Сілавікі па-рознаму ставяцца да тых грамадзян, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне,” – гаворыць праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч. Ён адзін з дзясатка тых пінчукоў, якіх у нядзелю затрымалі за мірную акцыю “Не вайне!”.
Як сябе паводзілі міліцыянты і АМАПаўцы з затрыманымі распавёў нашаму радыё праваабаронца:
– АМАПавец які мяне вёў, у яго адчувалася дрыж ва ўсім целе, толькі я не разумеў: ці то ад нянавісці, ці то ад пераабуджэння, але чутно было, што ён увесь дрыжыць. Стаўленне міліцыянтаў было рознае: хоць бы той факт, што калі я папрасіўся да прыбіральні, мне груба адказалі прабачце „ссы ў штаны”. Вельмі розныя адносіны – некаторыя больш лаяльна, нават падкрэслена лаяльна, некаторыя наадварот.
Пінчукоў, якія ў адкрытую выступілі за мір, суд Пінска прызнаў ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Двум мужчынам далі па 15 сутак, а семярым вялікія штрафы да 3200 беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя