Праваабаронца Сяргей Вакуленка галадае чацвёрты дзень



Берасцейскі праваабаронца Сяргей Вакуленка трымае сухую галадоўку ўжо чацвёрты дзень.

Ён пачаў яе а 8-й раніцы 25 ліпеня ў знак пратэсту супраць не працягнення ягонага працоўнага кантракта. Па словах Сяргея Вакуленкі, ён працягвае пры гэтым хадзіць на працу:

– Намагаюцца мне працягнуць кантракт, з-за таго, што я настойліва абараняю свае інтарэсы, а таксама бараню калегаў па працы. Калі наймальнік прыняў рашэнне неабгрунтавана павялічыць нормы выпрацоўкі, то я пра гэта напісаў. Быў загад, адмянілі. Усё роўна наймальнік парушае.

З ягоных словаў, стала вядома што ён звяртаўся да медыкаў з хуткай дапамогі пад час працы. Сяргей Вакуленка сцвярджае што ў яго павысілася тэмпература, узровень цукру ў крыві і пагоршылася самаадчуванне.

„Ад заўтрашняга дня я спыню гэта і пачну ўжываць ваду. Саму ж галадоўку, але не сухую працягну”, – падсумаваў Сяргей Вакуленка. Працуе праваабаронца ў сумесным прадпрыемстве „Дэльфа-Буг”.

Беларускае Радыё Рацыя