Праваабаронца Сяржук Сыс вызвалены пад падпіску аб нявыездзе
Журналіста і праваабаронцу ПЦ „Вясна” Сяржука Сыса, затрыманага ўчора ў межах крымінальнай справы, вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Нагадаем, 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах падчас новай хвалі крымінальнага пераследу «трэцяга сектара» было праведзена не менш за 30 ператрусаў, затрымана больш за 10 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі праваабарончай супольнасці і грамадскія актывісты.
Беларускае Радыё Рацыя
