Праваабаронцам сталі вядомыя новыя сведчанні здзекаў з боку сілавікоў
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя сведчанні здзекаў з боку сілавікоў.
Былы арыштант расказаў Праваабарончаму цэнтру „Вясна”, якія метады катаванняў сёння выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу. Так, былы зняволены расказаў, сярод іншага, як сілавікі знішчылі дакументы аднаму з яго сукамернікаў, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы.
„Са мной сядзеў Аляксей, які вярнуўся з Польшчы. Ён працаваў там і прыехаў да сям’і. Яго сваякі з Гомельскай вобласці, а ён адразу паехаў у Менск, дзе яго і затрымалі. Яго не білі. Але ў ГУБАЗіКу ўсе яго тры дакументы — пашпарт, працоўную дамову і „карту паляка” — знішчылі ў шрэдэры са словамі: „Папрацаваў там, папрацуеш тут”.
Іншыя былыя арыштанты Акрэсціна паведамлялі, што затрыманыя, якія праходзяць праз ГУБАЗіК, трапляюць у ЦІП пабітыя ў 60-ці 70-ці працэнтах выпадкаў.