Праваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту
Ён правядзе за кратамі 45 дзён, паведамляюць яго калегі.
Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладзечне. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
16 снежня Алесь не выйшаў на волю — сёння стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 сутак арышту.
Падтрымаць Алеся можна лістамі і паштоўкамі салідарнасці: Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму.
novychas.online