Праваабаронцу Насту Лойку ўнеслі ў „спіс тэрарыстаў”



Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс „асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — там з’явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.

Сярод іх псіхолаг Андрэй Рускіх, айцішнік Аляксандр Леановіч, Сяргей Рудзянкоў, праваабаронца Наста Лойка, кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган, Аляксей Кавалёў, музыка Аляксей Кузьмін.

Цяпер у „тэрарыстычным спісе” 1120 чалавек, з іх 368 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1129 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).