Праваабаронцу Таццяну Рэвяка чакае суд



У судзе Цэнтральнага раёна Менска 10 красавіка будзе разглядацца адміністрацыйная справа  праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць Таццяну Рэвяка 25 сакавіка 2017 года.

Яе вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па артыкулах 17.1 і 23.4 КаАП РБ. Усе гэтыя правапарушэнні праваабаронца паспела “здзейсніць” 26 сакавіка, калі патрапіла на Кастрычніцкую плошчу Мінска. Пачатак працэса прызначаны на 10-30.

“Вось і мяне дагнала: дробна хуліганіла і непадпарадкоўвалася”, – напісала Рэвяка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На плошчы Таццяна Рэвяка, разам з дзесяткамі іншых грамадзян была затрыманая і дастаўленая ў аўтазаку ў Цэнтральны РУУС Менска, дзе яе паставілі тварам да сцяны больш чым на 3 гадзіны.

Таццяна Рэвяка распавяла, што ў РУУСе жанчына ў форме папрасіла яе падпісаць паперы аб тым, што яна з’яўляецца асобай, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Таццяна катэгарычна адмовілася, паколькі ад часу затрымання прайшло больш за тры гадзіны і ніхто не патлумачыў, у чым яна абвінавачваецца.

spring96.org