Праваабаронцы атрымалі дазвол наведаць турмы і калоніі
«Платформа-інавэйшн» – першая праваабарончая арганізацыя, якая атрымала дазвол наведваць установы пэнітэнцыярнай сістэмы.
У Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС пададзены спіс з 12 актывістаў арганізацыі, якія будуць правяраць умовы ўтрымання вязняў у беларускіх турмах і калоніях. – кажа кіраўнік праваабарончай установы Алена Красоўская-Касьпяровіч.
– Мы ўжо пачалі наведванне папраўчых установаў беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. Нам дазволена наведваць папраўчыя калоніі, следчыя ізалятары, папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу лячэбна-працоўныя прафілакторыі – любыя ўстановы крымінальна-папраўчай сістэмы, якія ёсць у Рэспубіцы Беларусь.
Як адзначыла Алена Красоўская-Каспяровіч праваабаронцы плануюць праверыць сярод іншага калонію №2, дзе адбывае пакаранне былы кіраўнік “ платформы” Андрэй Бандарэнка, а таксама калоніі, дзе адбываюць пакарнне палітычныя вязні.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя