Праваабаронцы дапамагаюць пацярпелым падчас пратэстных акцый
Праваабаронцы праваабарончага цэнтра “Вясна” працавалі і працуюць да гэтага часу з пацярпелымі падчас сакавіцкіх акцый.
Хоць многія з праваабаронцаў пацярпелі таксама, кажа Аляксей Лойка – юрыст “Вясны”, збіты амонаўцамі падчас налёту на цэнтральны офіс:
– На работу прыходзім у 9 гадзін раніцы, сыходзім – у 23 гадзіны. Я паўтара тыдня праляжаў у бальніцы, падчас акцыі мяне некалькі разоў ўдарылі па галаве. Як толькі выйшаў з бальніцы адразу ўключыўся ў працу. Мы прымаем вельмі шмат людзей, абскарджваем судовыя пастановы, складаем скаргі.
Валер Пуціцкі, Рэчыца: Па 26-га сакавіка міліцыянты пільнавалі мяне, я не выходзіў з дому з 10-й раніцы да паловы на 16-ю. Даваў дадзеныя, бо ў нас затрымалі актывістаў.
Кастусь Мардвінцаў, Віцебск: 25 і 26 сакавіка ў Віцебску праходзілі акцыі. Я ў іх удзельнічаў як назіральнік і журналіст. 26 мяне схапілі і засудзілі на 15 сутак.
Уладзімір Цяляпун, Мазыр: Мы праводзім маніторынг затрыманняў. Пішам скаргі.
Праабаронцы “Вясны” хутка і своечасова маніторылі сітуацыю з правамі чалавека падчас акцый. Аказвалі патрэбную дапамогу. І будуць гэта рабіць пры патрэбе ў будучым.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.