Праваабаронцы назвалі рэпрэсіі мінулага года самымі масавымі ў гісторыі краіны
Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі 2020 года і прыйшлі да высновы, што рэпрэсіі мінулага года сталі самымі масавымі ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Яны сведчаць пра глыбокі крызіс правоў чалавек у краіне. Агляд апублікаваны пазбаўленым акрэдытацыі праваабарончым цэнтрам „Вясна”. У ім адзначаецца, што фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнціх выбараў прывяла да масавых пратэстаў, якія насілі пераважна мірны характар, але супраць дэманстрантаў ужывалася фізічная сіла, спецсродкі і зброя.
З пачатку выбарчай кампаніі ў траўні і да канца года было затрымана больш за 33 тысяч грамадзян, большасць з якіх атрымалі тэрміны адміністрацыйнага арышту або штрафы. Праваабаронцы задакументавалі больш за тысячу сведчанняў ахвяр катаванняў.
Таксама ўлады ўжываюць крымінальныя справы для палітычна матываванага пераследу грамадзян. Праваабаронцам вядомыя імёны больш за 650 фігурантаў крымінальных спраў, з іх 169 прызнаныя палітвязнямі.
Паводле reform.by