Праваабаронцы: Падчас жаночага маршу затрымана не менш за 69 чалавек



Падчас жаночага маршу ў Менску 12 верасня затрымана не менш за 69 чалавек (64 жанчыны, 5 мужчын), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Сярод затрыманых карэспандэнты тэлеканала „Белсат” Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі, а таксама прадстаўнік Adami Media Prize (медыйная прэмія, прысвечаная культурнай разнастайнасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства і ЕЗ) Вольга Бартлава.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у дачыненні да Бартлавай складзены пратакол, яе шпіталізавалі з гіпертанічным крызам.

Жаночы марш у цэнтры Менска доўжыўся больш за дзве гадзіны, на піку колькасць яго ўдзельнікаў склала блізу пяці тысяч.

belapan.by

Фота nashaniva.by