Праваабаронцы папаўняюць спіс затрыманых 25 кастрычніка па ўсёй Беларусі
25 кастрычніка па ўсёй краіне праходзяць акцыі пратэсту, якія маюць назву „Народны ўльтыматум”. Праваабарончы цэнтр „Вясна” збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.
Праваабаронцам пакуль вядомыя імёны больш чым 30 затрыманых у Менску, Берасці, Гомелі, Гародні, Лідзе, Рэчыцы, Пінску, Полацку. Падчас затрыманняў сілавікі дзейнічаюць жорстка, людзей збіваюць. У Лідзе для разгону акцыі сілавікі ўжылі слезацечны газ.
Спісы будуць абнаўляцца і дапаўняцца.
Беларускае Радыё Рацыя