Праваабаронцы патрабуюць пачаць крымінальную справу па факце смерці Тарайкоўскага
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру з нагоды апублікаванага аўдыёзапісу з голасам, падобным да цяперашняга намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. На запісе сярод іншага гаворыцца, як быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі, як створаць лагеры для пратэстоўцаў і даецца карт-бланш на збіццё і калецтва пратэстоўцаў, аж да смерці.
Праваабаронцы патрабуюць:
пачаць крымінальную справу па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага;
даць прававую ацэнку выказванням асобы на запісе. Аўтары звароту лічаць, што іх належыць кваліфікаваць як падрыхтоўку да ўчынення злачынстваў супраць бяспекі чалавецтва;
прыняць усе магчымыя меры, каб не дапусціць рэалізацыі планаў, якія самым грубым чынам парушаюць правы чалавека і міжнародныя абавязкі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя