Праваабаронцы паведамілі, колькі беларусаў асудзілі ў „справе ЧКБ”



„Справа Чорнай кнігі Беларусі” — адна з самых нашумелых і сумнавядомых крымінальных спраў пасля падзей 2020 года, адзначае „Вясна”.

За перадачу ў чат-бот тэлеграм-канала „Чорная кніга Беларусі” асабістых звестак людзей, якія, на думку ініцыятывы, спрычыніліся да фальсіфікацыі выбараў, гвалту і рэпрэсій у Беларусі, сілавікі затрымалі дзясяткі людзей. Датычных вылічылі, бо амаль з самага пачатку ў ініцыятыву ўкараніўся супрацоўнік ГУБАЗіКу Артур Гайко (ён адпрацаваў у “ЧКБ” 10 месяцаў).

Паводле праваабаронцаў, за такія „злівы” на вялікія тэрміны асудзілі мінімум 32 чалавекі. Некаторыя пры затрыманні прайшлі праз збіццё і катаванні. За адміністраванне ЧКБ яшчэ пяць чалавек асудзілі завочна.