Праваабаронцы паведамляюць пра чатыры ператрусы ў сувязі з пратэстамі



Па дадзеных пазбаўленага дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна”, напярэдадні ў Беларусі працягваліся ператрусы і затрыманні ў сувязі з пратэставай актыўнасцю.

Вядома аб правядзенні найменш чатырох ператрусаў: у менскім доме рок-музыкі, лідара гурта Amaroka Дзмітрыя Афанасенка і ў кватэры яго бацькоў, дома ў гарадзенскага журналіста Яна Романа (ён быў затрыманы на вуліцы, але пасля адпушчаны; па неафіцыйнай інфармацыі, абвінавачваецца ў фінансаванні пратэстаў) і таксама ў Гародні ў хаце ў музыкі і журналіста Алеся Дзянісава.

Па наяўных дадзеных, апошнія два ператрусы прайшлі ў рамках адной крымінальнай справы. У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю адбыўся допыт рок-музыкі і радыёвядоўцы Аляксандра Крывашэева (вядомага як Памідораў). Праваабаронцы не маюць інфармацыі, з чым ён быў звязаны.

Беларускае Радыё Рацыя