Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Менску і Салігорску
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні 7 сакавіка ў Менску і Салігорску.
Так, паводле інфармацыі пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна”, у ноч на 7 сакавіка ў адным з двароў сталіцы затрыманы Аляксандр Данілін.
Каля станцыі метро „Усход” сёння затрыманыя Аляксей Касцялей, Канстанцін Францаў і Мікіта Кісель.
У Салігорску (Менская вобласць) каля 15 гадзін у мясцовым парку затрыманы Аляксандр Новік, які дарыў кветкі жанчынам.
