Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне этнографа Крукоўскага
Праваабаронцы паведамляюць, што сярод затрыманых 26 красавіка ў Менску — музыкант і этнограф Аляксей Крукоўскі. Яго прозвішча ёсць у спісах валанцёрскага тэлеграм-канала „Спісы затрыманых”.
Адзначаецца, што Крукоўскага затрымалі недалёка ад дома. Верагодна, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Як паведамлялася, нягледзячы на адсутнасць акцый пратэсту, вечарам 26 красавіка ў Менску было затрымана прыблізна 20 чалавек.
Традыцыйная акцыя ў гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС сёлета была забароненая ўладамі. У Менску было заўважана шмат спецтэхнікі.
Фота з VK „Беларускія народныя танцы”
