Праваабаронцы паведамляюць пра больш чым 400 затрыманых у нядзелю



Праваабаронцы паведамляюць прыкладна пра больш чым 400 затрыманых у Менску і іншых гарадах падчас чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — Маршу гонару 11 кастрычніка. Спісы затрыманых публікуе spring96.org.

У ліку затрыманых мінімум 35 супрацоўнікаў СМІ. У Менску затрыманыя 20 журналістаў, у Гародні — 5, Віцебску — 4, Гомелі — 3, Берасце — 2, Магілёве — 1.

Супрацоўнікі БелаПАН затрыманыя ў Менску (Таццяна Каравянкова, Сяргей Сацюк і Алена Талкачова), Гародні (Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч), Віцебску (Таццяна Мацвеева), Магілёве (Алесь Асіпцоў), Гомелі (Алена Германовіч) і Берасці (Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук).

Затрыманні журналістаў у розных падраздзяленнях МУС тлумачаць аднатыпнай фразай: супрацоўнікі СМІ не затрыманыя, а дастаўлены ў міліцыю для праверкі дакументаў.

Супраць дэманстрантаў падчас акцыі ў Менску ўжываліся вадамёты з аранжавай вадкасцю і святлошумавыя гранаты.

belapan.by

Фота nashaniva.by