Праваабаронцы пра суд над ПЦ „Вясна”
5-га студзеня пачалася крымінальная справа супраць праваабаронцаў „Вясны”, сярод якіх лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі. Іх абвінавачваюць па крымінальных артыкулах: „кантрабанда арганізаванай групай” і „фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Хаця першапачаткова абвінавачвалі ў нясплаце падаткаў. Насамрэч – гэта помста не легітымнай улады за прававую дапамогу людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій, кажуць сябры праваабарончага цэнтра „Вясна”:
– У краіне не да законаў, крымінальная справа не толькі супраць „Вясны”. Такая помста ўлады за тое, што праваабаронцы не засталіся ўбаку ад падзей, якія адбываліся ў 2020 і 2021 годзе.
– Судзяць невінаватых, выбітных людзей Беларусі. Несправядлівы суд, судзілішча. Вельмі сорамна за такую краіну.
Акрамя кіраўніка „Вясны” Алеся Бяляцкага на лаве падсудных яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч. Зміцер Салаўёў, якога судзяць завочна, знаходзіцца за межамі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
