Праваабаронцы пратэстуюць супраць суда над Рыгорам Грыкам



Баранавіцкія праваабаронцы і экс-кандыдат на выбарах у Парламент Рэспублікі Беларусь Мікола Чарнавус (старэйшы) пратэстуюць супраць суда над даверанай асобай Чарнавуса Рыгорам Грыкам у яго адсутнасць. Яны  напісалі скаргу ў Кнігу скаргаў суда Баранавіцкага раёна пра незаконнасць намераў суддзі Аксаны Копач 25 кастрычніка працягнуць працэс, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:

– Мы пайшлі ў суд, патрабавалі Кнігу скаргаў, і зрабілі запіс пра тое, што суддзя заявіла, што будзе праводзіць працэс без Грыка. Яго няма, ніхто не ведае, дзе ён. Шукайце! Без чалавека суда не мусіць быць.

Паводле Сяргея Гоўшы, на адным з перадвыбарчых пікетаў Міколы Чарнавуса, на Рыгора Грыка быў складзены пратакол як бы за правядзенне незаконнага пікету. Пікет быў законны, але апрануты Грык быў у паласатую робу, стылізаваную пад канцлагернае адзенне. Улады проста распраўляюцца з Грыкам за яго грамадзянскую пазіцыю і паласатую  робу, якая стала на пікетах яго візітоўкай.

Беларускае Радыё Рацыя