Праваабаронцы просяць павіншаваць палітвязняў з народзінамі
Не забываць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў заклікаюць берасцейскія праваабаронцы. Гэта добрая нагода даслаць паштоўкі ці кароткі ліст, каб нагадаць пра тое, што пра іх не забыліся і чакаюць на волі.

26 траўня свой дзень народзінаў святкуе берасцеец фігурант „карагоднай справы” Ігар Вінакураў. Ён асуджаны за падзеі 13 верасня 2020 года. Тады пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці, пасля чаго былі разагнаныя вадамётам. Дадаткова абвінавачаны ў пашкоджанні дзвюх камер „Белтэлекама” і нанясенні „цынічных надпісаў”. Агульны вырак — 2,5 гады хіміі.
27 траўня дзень народзінаў у грамадзянкі Расейскай Федэрацыі Ірыны Вікхольм. Падставай да затрымання стаў твіт за „паклёп на прэзідэнта” Рэспублікі Беларусь. Прысуджана 1,5 гады калоніі за перадрук матэрыялу BBC пра самалёт Ryanair і Рамана Пратасевіча ва ўласны блог.
Беларускае Радыё Рацыя
