Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек



Беларускія праваабаронцы паведамілі аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ дзевяці чалавек.

2 чэрвеня ў спіс увайшлі: Юзэф Нямера (паўтара года пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса); Павел Аўчароў (пяць гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342, арт. 363, ч. 2 арт. 293); Эміль Гусейнаў (пяць гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342, арт. 363, ч. 2 арт. 293); Уладзімір Хамічкоў (чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342, арт. 363); Эдуард Жданко (тры з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 363); Арцём Нікіцін (два з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 339, арт. 363); Уладзімір Кніга (чатыры гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364); Яўген Разнічэнка (тры з паловай гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. З42, арт. 364); Ціхан Восіпаў (11 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362).

Са спіса палітвязняў выключаныя вызваленыя і вывезеныя ў Польшчу фігуранткі „справы палякаў” Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава.

Цяпер у спісе палітзняволеных 460 чалавек.

Даведка. Артыкул 14 КК — замах на злачынства;

арт. 293 — масавыя беспарадкі;

арт. 339 — хуліганства;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 362 — забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (у выпадку з Восіпавым разам з арт. 14);

арт. 363 — супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак;

арт. 364 — гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў;

арт. 400 — яўна ілжывы данос.

belapan.by