Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек



Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ шэсць чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці.

Такое рашэнне прынятае ў сувязі з абвяшчэннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах. Яны былі звязаныя з абвінавачаннем ва ўжыванні гвалту да супрацоўнікаў міліцыі, супраціве з ужываннем гвалту да супрацоўніка МУС, іншых службовых асобаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, і хуліганстве.

У спіс палітвязняў уключаныя: Валерый Богдан, Юрый Седзянеўскі, Уладзімір Седзянеўскі, Андрэй Герасімовіч, Дзмітрый Вакуленка і Анастасія Ярашэвіч.

Такім чынам, на 1 ліпеня палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 532 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя