Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем затрыманых
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі двух аналітыкаў і пяць журналістаў, затрыманых у чэрвені і ліпені.
У спіс грамадзян, якіх пераследуюць па палітычных матывах, уключаныя:
– Таццяна Кузіна (эксперт у сферы дзяржкіравання SYMPA, прадстаўнік экспертна-аналітычнай супольнасці, затрымалі 28 чэрвеня, абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса);
– Валерыя Касцюгова (палітолаг, аналітык, рэдактар сайта „Наше мнение”, затрыманая 30 чэрвеня; сутнасць абвінавачванняў невядомая);
– Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі, Інеса Студзінская (журналісты „Радыё Свабода”), Ганна Галёта, Ігар Ілляш (тэлеканал „Белсат”, усе затрыманыя 16 ліпеня; сутнасць падазрэнняў невядомая).
Агульная колькасць палітвязняў у краіне дасягнула 577.
Паводле інфармацыі „Белсата”, 20 ліпеня з Ілляшом сустрэлася ягоная адвакатка. Ён сядзіць у камеры з іншымі „палітычнымі” без матрацаў і пасцельнай бялізны, просіць не пісаць лісты, бо іх усё адно не перададуць.