Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Вячаслава Кандыбу і Рамана Марозава



Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі Вячаслава Кандыбу і Рамана Марозава. Яны абвінавачваюцца ў перадачы дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу. Кандыба і Марозаў узятыя пад варту ў СІЗА.

Як падкрэслілі праваабаронцы, на дзеянні абвінавачваных паўплывалі немагчымасць свабодна выказваць меркаванне, адсутнасць расследавання злачынстваў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяр жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараванне ў здольнасці ўладаў спыніць беззаконне. Па стане на 6 верасня, палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 659 чалавек.