Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек



Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думаў. Такім чынам зараз у Беларусі 691 чалавек мае статус палітвязня, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і ўсіх астатніх палітычных зняволеных, а таксама людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах. Таксама яны заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.