Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ шасцярых беларусаў – гэта Віктар Прусаў, Канстанцін Міхальцоў, Арсеній Шчарбінін, Мікіта Фільчук, Павел Камінскі і Андрэй Навіцкі, піша праваабарончы сайт „Вясна”.
Яны асуджаныя па крымінальных справах, звязаных з удзелам у пратэстных акцыях, ужываннем гвалту супраць міліцыянтаў, супрацівам з ужываннем гвалту супраць міліцыянтаў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду судовых рашэнняў для палітвязняў пры захаванні права на справядлівы судовы разгляд.
