Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек
3-га лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 15 чалавек, у тым ліку Анатоля Латушку і Алену Гнаўк. Яны пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі, і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.
Паводле стану на 3-га лютага, беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітычнымі зняволенымі 1037 чалавек.