Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек
Яшчэ 14 чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы. Яны ўзятыя пад варту або асуджаныя за заклікі да санкцый, абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і службовых асоб ды іншае.
Агулам у краіне налічваецца 1228 палітвязняў. Агульная колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая, але не ўсім з іх праваабаронцы надаюць гэты статус.
Беларускае Радыё Рацыя
