Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек
Чатырох новых фігурантам крымінальных спраў, звязаных з паслявыбарчымі пратэстамі, праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі. Агулам у беларускіх турмах і следчых ізалятарах утрымліваюцца 224 палітычныя зняволеныя.У прыватнасці, агучанае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Ганне Вішняк, а па ч.2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) Сяргею Палонісу. Раней суд Жлобінскага раёна асудзіў да пазбаўлення волі на 2,5 гады па ч.1 арт. 342 КК супрацоўнікаў БМЗ Яўгена Говара і Аляксандра Баброва.
Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам», — гаворыцца ў супольнай заяве.