Праваабаронцы прызналі палітзняволеным жыхара Гародні Васіля Пільца
Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволеным жыхара Гародні Васіля Пільца.
У сумеснай заяве праваабаронцаў ад 13 траўня адзначаецца, што 12 лютага суд Кастрычніцкага раёна Гародні прыгаварыў Пільца да года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, аднак пасля паводле пратэсту пракуратуры абласны суд узмацніў пакаранне: год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пілец абвінавачаны ў тым, што 14 снежня мінулага года штурхнуў прыхільнікаў Лукашэнкі, якія зафарбоўвалі на асфальце выяву бел-чырвона-белага сцяга.
Агульная колькасць палітвязняў у краіне дасягнула 371.