Праваабаронцы рыхтуюць даклад пра смяротнае пакаранне



5 кастрычніка 2016 г. у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адбудзецца прэзентацыя супольнага даклада Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”.

dp_plakat_a2_to

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»;

Джым Казанс — намеснік главы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь;

а таксама прадстаўнікі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Прэзентацыя дакладу адбудзецца 5-га кастрычніка 2016 г. у 11-00 у памяшканні Прэс-клуба па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 3.

Мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які ўжо традыцыйна штогод праводзіцца кампаніяй «Праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» з 5-га па 10-е кастрычніка напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання.

Ужо 14 год запар 10 кастрычніка ў свеце праводзіцца Дзень супраць смяротнага пакарання, і ў гэтым, 2016 годзе, з мэтай скарачэння выпадкаў вынясення вышэйшай меры пакарання, ён прысвечаны павышэнню інфармаванасці грамадзян пра прымяненне смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю.

Вясна