Праваабаронцы сустрэліся з паслом Чэхіі
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы.
Сімвалічная сустрэча была ініцыяваная паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі спадаром Томашам Перніцкім. На сняданку прысутнічалі таксама пасол Еўрапейскага Саюза спадар Дзірк Шубель і пасол Швецыі спадарыня Крысціна Юханэсан.
Ад праваабарончага цэнтра «Вясна» на сустрэчы прысутнічалі старшыня Алесь Бяляцкі і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда.
Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі мінулага году, выказалі свае меркаванні па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пазначылі асноўныя праблемы з правамі чалавека і прапанавалі свае шляхі іх вырашэння.
З боку паслоў, прысутных на працоўным сняданку, яны атрымалі выразны сігнал салідарнасці і падтрымкі для ўсяго беларускага грамадства.