Праваабаронцы ў рэгіёнах супрацоўнічаюць з незалежнымі СМІ
Праваабаронцы ў рэгіёнах цесна супрацоўнічаюць з незалежнымі журналістамі. Іх дапамога з распаўсюдам інфармацыі бывае вырашае праблемы грамадзян, чые правы парушаны.
Часта журналісты і самі дзейнічаюць як праваабаронцы, кажа праваабаронца ПЦ “Вясна”, які працуе ў Бярозе, Сяржук Русецкі:
– Мы самі імкнемся да распаўсюду інфармацыі і пра затрыманых, і пра правапарушэнні, выкарыстоўваючы незалежныя СМІ, такія як Беларускае Радыё Рацыя, сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна” і іншыя. Праваабаронцы імкнуцца праз незалежныя медыя пашыраць інфармацыю пра парушэнні правоў людзей ва ўмовах, калі афіцыйныя СМІ такой інфармацыі не даюць. Гэта хоць у нейкай ступені дапамагае бараніць нашы правы.
Паводле Сяржука Русецкага, у Бярозе яны не толькі стараюцца па магчымасці дапамагчы грамадзянам у кожным канкрэтным выпадку, але і вучаць людзей самім адстойваць свае правы. Працы для праваабаронцаў шмат ва ўмовах недэмакратычнага ладу краіны.
Беларускае Радыё Рацыя