Праваабаронцы “Вясны” Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай



Праваабаронцы “Вясны” Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. З падрабязнасцямі — Ева Бардзілоўская:

– Яе арышт падоўжылі да 17 чэрвеня. На той момант гэта будзе ўжо 9 месяцаў з дня яе затрымання (17 верасня 2020 года). Спачатку Марфе прад’яўлялі ч. 3 арт. 293  Крымінальнага кодэксу  (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці). А 11 лютага Марфе прад’явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (Распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (Удзел у злачыннай арганізацыі). Па гэтым Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі. Праваабарончая супольнасць (як беларуская, так і міжнародная) адзначала, што Рабкову праследуюць за яе праваабарончую дзейнасць, якая насіла выключна законны характар.

Марфе (Марыі) Рабковай можна напісаць па адрасу: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2