Праваабаронцы Юліі Гарачцы не далі выехаць за мяжу і трымаюць на Валадарскага



33-гадовая праваабаронца Юлія Гарачка, дачка вядомай актывісткі з Менску Наталлі Басалыга-Гарачкі – была арыштаваная яшчэ 16 ліпеня. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. На 18 ліпеня ў Юліі быў квіток на выезд за мяжу, кажа Наталля Гарачка:

„Што можа арганізоўваць праваабаронца, які піша скаргі людзям, дапамагае грамадзянам адстойваць свае правы? Адвакат сказаў, што першыя суткі яна была ў РУУС, там умовы жудасныя. Потым 7 сутак яна была на акрэсціна. Без матраца, без бялізны, без нармальных умоваў. Братоў зманулі, што яе там няма. І толькі адвакат дамогся, каб ёй перадалі перадачу з прадметамі першай неабходнасці”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Паводле Наталлі Гарачкі, пасля прад’яўлення абвінавачвання Юлю перавялі на Валадарскага, дзе яна ўжо атрымала бялізну і рэчы першай неабходнасці. Больш чым 8 дзён яе трымалі ў нечалавечых умовах. Стаў моцна балець хрыбетнік. Вельмі цяжка, калі без віны пазбаўляюць волі і катуюць тваё дзіця. Як гэта ў будучым можна будзе дараваць? – задаецца пытаннем жанчына.

Беларускае Радыё Рацыя